Рэспубліцы Інданезія

Звесткі аб краіне Тэрыторыя: 1904,5 тыс. км². Найбуйнейшая дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі і 16-е па плошчы ў свеце, найбуйнейшае астраўная дзяржава ў свеце Насельніцтва: 261,1 млн. чалавек Адміністрацыйнае дзяленне: 34 правінцыі, у тым ліку дзве асаблівыя акругі (Джакарта і Джок’якарта) і тры правінцыі з асаблівым статусам (Ачэх, Папуа і Заходняе Папуа), сталіца — г.Джакарта Афіцыйная мова: Інданезійская Дзяржаўны лад: Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка Кіраўнік дзяржавы: Прэзідэнт, які абіраецца прамым і таемным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін з правам перавыбрання на другі тэрмін Асноўная рэлігія: Іслам (больш за 85% жыхароў краіны) Час: Гадзінны пояс UTC+7…+9. Розніца ў часе паміж Мінскам і Джакартай +4 гадзіны Валюта: Інданезійская рупія Клімат: Вільготны, трапічны. З кастрычніка па красавік — сезон дажджоў. Сярэднегадавая тэмпература паветра каля +30°С, днём тэмпература дасягае +38°С. Рэспубліка Інданезія – астраўная дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, у склад якой ўваходзіць больш за 17 тыс. астравоў. Інданезія аддзелена Малукскім пралівам ад Заходняй Малайзіі і Сінгапура, морамі Сулу і Сулавесі – ад Філіпін, Ціморскім і Арафурскім морамі – ад Аўстраліі. На в.Калімантане Інданезія мяжуе з Усходняй Малайзіяй, на в.Новая Гвінея – з Папуа-Новай Гвінеяй. Астравы Інданезіі размешчаны ў зоне павышанай сейсмічнай актыўнасці і ўваходзяць у Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кальцо. 127 з 400 вулканаў Інданезіі дзейнічаюць. Большую частку тэрыторыі Інданезіі займаюць горы, трэць краіны пакрыта вільготнымі трапічнымі лясамі. Інданезійскія традыцыі і мастацтва, а таксама ўнікальная прыродная прыгажосць і архітэктура прыцягваюць на астравы тысячы гасцей з розных краін. Сталіца г.Джакарта размешчаны на паўночным захадзе ўзбярэжжа вострава Ява. Плошча – 664 кв. км (уключаючы групу прыбярэжных астравоў Пула-Серыбу). Пастаяннае насельніцтва – больш за 10 млн. чалавек. У гарадской агламерацыі Джакарты пражывае 23 млн. чалавек. Дзеліцца на пяць гарадскіх муніцыпалітэтаў, узначаленых мэрамі, і адну акругу пад кіраўніцтвам «бупаці» (кіраўніка адміністрацыі) https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D1%96%D1%8F. З’яўляецца найбуйнейшым прамысловым цэнтрам краіны, асноўным партовым цэнтрам, важным вузлом шашэйных і чыгуначных дарог, паветраных і марскіх зносін Інданезіі. Грамадскі транспарт прадстаўлен аўтобусамі, маршрутнымі таксі, а таксама традыцыйнымі сродкамі перамяшчэння – «баджаджы». Рэлігійны склад: 85,5% – мусульмане, 5,2% – пратэстанты, 4,8% – католікі, 3,5% – будысты, 1% – індуісты. Міжнародны аэрапорт Джакарты Міжнародны аэрапорт Сукарна-Хатта (англ. Soekarno-Hatta International Airport, індан. Bandar Udara Internasional Soekarno-Hatta) размешчаны ў 20 км на захад ад г.Джакарты. Найбуйнейшы аэрапорт Інданезіі з’яўляецца базавым аэрапортам нацыянальнага авіяперавозчыка Garuda Indonesia, а таксама Aviastar, Batavia Air, Batik Air, Citilink, Express Air, Indonesia AirAsia, Lion Airlines, Mandala Airlines, Sriwijaya Airlines, Trigana Air Service, Wings Air. Крыніца: https://indonesia.mfa.gov.by/ru/consular_issues/visasidn/d149c352205088e9.html © Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на МЗС Беларусі з’яўляецца абавязковай